Непагадзь спыніла працу 454 трансфарматарных падстанцый на Гомельшчыне

Непагадзь спыніла працу 454 трансфарматарных падстанцый у Гомельскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Гомельэнэрга". Да абрываў ліній электраперадач прывялі моцны вецер і абледзяненне сетак, якое ўтварылася ў выніку павышэння тэмпературы паветра. Першыя паведамленні пра парушэнне працы падстанцый паступілі каля 4 гадзінаў раніцы. Выведзенымі з ладу апынуліся 454 падстанцыі на тэрыторыі Мазырскага, Ельскага, Нараўлянскага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага раёнаў. У іх абясточана 136 населеных пунктаў, 33 малочна-таварныя фермы.

Па апошніх звестках, без электраэнергіі застаюцца 105 населеных пунктаў, 30 фермаў. У рамонтных працах задзейнічаныя 54 аварыйныя брыгады.