Невядомыя ўзарвалі цягнік “Масква – Пецярбург”

Тэрарысты пусцілі пад адхон цягнік “Масква – Пецярбург”. Пацярпелі 60 пасажыраў. Сярод іх грамадзян Беларусі няма.
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 13 жніўня. У выніку выбуху вагоны сышлі з рэек, а тры з іх перавярнуліся. Паводле ацэнак спецыялістаў, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне. Яго магутнасць складала да двух кілаграмаў тратыла.

БелаПАН