Nigtwish і Pain адмовіліся ад канцэртаў у Расіі

Фінскія рокеры Nigtwish і швецкія металісты Pain адначасова абвясцілі адмену сваіх канцэртаў у Расіі, якія павінны былі адбыцца 11 кастрычніка ў маскоўскіх «Лужніках».

Музыкаў не задаволіў узровень арганізацыі планаваных выступаў.

У заяве мэнэджменту камандаў гаворыцца, што «мясцовы канцэртны прамоўтэр апынуўся не ў стане выканаць усе ўмовы падпісанай між бакамі дамовы. Музыкі выказваюць спадзяванне, што ўсім, хто набыў квіткі на канцэрт, арганізатары неадкладна вярнуць грошы».

Нагадаем, што Pain збіраліся наведаць Маскву ў межах свайго турнэ ў падтрымку новага альбому «Cynic Paradise», рэліз якога адбудзецца 31 кастрычніка.

Што датычыцца Nigtwish, то запланаваны выступ павінен быў стаць іх першым канцэртам у Расіі ў новым складзе.

Фота: Nigtwish з сайта www.metallibrary.ru