Нік Кэйв экранізуе "Смерць Бані Манро"
Аўстралійскі спявак і лідар гурта The Bad Seeds Нік Кэйв збіраецца экранізаваць свой другі раман "Смерць Бані Манро" (The Death of Bunny Munro), які выйшаў у верасні 2009 года.
Рэжысёрам карціны, якая распавядае гісторыю апантанага сэксам коміваяжора, выступіць Джон Хілкоўт. З ім музыка ўжо неаднаразова супрацоўнічаў; у прыватнасці, Кэйв напісаў сцэнар для фільма Халкоўта "Прапанова", а таксама музыку для яго карціны "Дарога". Ролю Бані Манро выканае акцёр Рэй Уінстан.
Характэрна, што першапачаткова "Смерць Бані Манро" задумвалася Кэйвам як сцэнар, аднак у выніку аформілася ў раман. Кніга выйшла ў верасні 2009 года і была намінаваная на літаратурную прэмію Bad Sex Awards за горшае апісанне сэксуальнай сцэны, але не атрымала яе.
Тым часам стала вядома, што Нік Кэйв выступіць у якасці запрошанага вакаліста на новым альбоме электроннага дуэта UNKLE. Мяркуюць, што называцца ён будзе “Day Fall” і выйдзе ўжо напачатку 2011 года.
Акрамя таго, 13 верасня ў продажы з'явіцца другі альбом праекта Grinderman, заснаванага Кэйвам са скрыпачом Уорэнам Элісам, басістам Марцінам Кэйсі і ўдарнікам Джымам Склавунасам з The Bad Seeds.
Фота: guardian.co.uk