Нік Кэйв зняў відэаверсію "Навінаў з ніадкуль"
Нік Кэйв і гурт The Bad Seeds знялі кліп на свой новы сінгл "More News From Nowhere". Кампазіцыя завяршае новы альбом калектыву "Dig, Lazarus, Dig!!!", які
выйшаў у сакавіку 2008 года.
Відэаролік быў зняты ў адным з лонданскіх бараў Йенам Форсітам і Джэйн Полард, аўтарамі ўсіх апошніх кліпаў Ніка Кэйва.
Апроч музыкаў у здымках бралі ўдзел спявачка Бэт Ортан, пісьменнік Уіл Сэлф, акцёры Кэралін Кац і Майкл Хігз, а таксама мастакі Цім Ноўбл і С'ю Уэбстэр, якія аформілі вокладку кружэлкі.
Кліп "More News From Nowhere" можна паглядзець у фарматах QuickTime, RealMedia, Windows Media Video або на YouTube.
Нагадаем, што "Dig, Lazarus, Dig!!!" стаў ужо чатырнаццатым альбомам у дыскаграфіі Nick Cave and the Bad Seeds.
Фота: www.motorcitycomic.com