Нікаля Сарказі прад'яўлена афіцыйнае абвінавачанне
Былога прэзідэнта Францыі вінавацяць па артыкуле "гандаль уплывам".
Сарказі падазраюць у тым, што ён выкарыстаў свае сувязі для атрымання закрытай інфармацыі па скандальнай “справе Бетанкур”, фігурантам якой ён у свой час з'яўляўся.
Аналагічнае абвінавачанне прад'яўлена асабістаму адвакату Сарказі - Цьеры Эрзогу. Менавіта ён, на думку следчых, быў галоўным сувязным звяном з памочнікам генеральнага пракурора Касацыйнага суда, які ў абмен на абяцанне высокай пасады ў Манака забяспечваў Эрзога закрытай інфармацыяй аб ходзе расследавання па “справы Бетанкур”, паведамляе агенцтва Франс-Прэс.
Адпраўной кропкай для прад'яўлення чарговых абвінавачванняў Сарказі паслужыла судовае разбіральніцтва, пачатае ў красавіку 2013 года. Гаворка ішла аб магчымым удзеле былога лівійскага лідэра Муамара Кадафі ў фінансаванні прэзідэнцкай кампаніі Сарказі 2007 года. Расследуючы абставіны гэтай гісторыі, судовыя сьледчыя вырашылі паставіць мабільны тэлефон Сарказі на праслухоўванне, якое працягвалася каля дзевяці месяцаў. У выніку праслухоўкі сувязяў паміж Сарказі і Кадафі не знайшлі, аднак выпадкова выкрылі ўжо згаданыя вышэй “злоўжыванні ўплывамі” з боку Сарказі.
Нагадаем, што былы прэзідэнт Францыі быў затрыманы ў аўторак 1 ліпеня. Ён знаходзіцца пад вартай.