Ніл Дайманд вырашыў вярнуць грошы за канцэрт
Амерыканскі спявак Ніл Дайманд папрасіў прабачэння ў сваіх прыхільнікаў за няўдалы канцэрт у Каламбусе (штат Агаё) і прапанаваў гледачам атрымаць назад грошы за квіткі, паведамляе Rolling Stone. Падчас выступу, які адбыўся 25 жніўня, у 67-летняга музыкі з'явіліся
праблемы з голасам, а адразу пасля канцэрту медыкі дыягнаставалі ў яго
востры ларынгіт (запаленне гартані). У сувязі з гэтым спявак адмяніў
два сваіх бліжэйшых канцэрты ў Вісконсіне і Місуры, а таксама палічыў
патрэбным прапанаваць кампенсаванне за выступ у Каламбусе.
Прыхільнікі, якіх прысутнічала на канцэрце 11 тысяч чалавек, могуць атрымаць свае грошы назад да 5 верасня.
Нагадаем, што зараз Ніл Дайманд знаходзіцца ў туры са сваім апошнім альбомам "Home Before Dark", які ўпершыню за 42-гадовую кар'еру спевака здолеў падняцца на першае месца хіт-параду ЗША і Вялікабрытаніі.
Агулам Ніл Дайманд прадаў больш за 125 мільёнаў сваіх дыскаў.
Фота: slowlygrowingoldtogether.blogspot.com