Nine Inch Nails: музыка як катаванне
Фронтмэн Nine Inch Nails Трэнт Рэнзор (Trent Reznor) катэгарычна
выступае супраць выкарыстання музыкі ў якасці інструмента для
катаванняў. Музыка прыйшоў у лютасць, даведаўшыся пра тое, што песні яго гурта служылі сродкам запужвання для зняволеных у турме Гуантанама. Як высвятлілася нядаўна, улады ЗША выкарысталі для гэтых мэт не толькі песні NIN, але і кампазіцыі AC/DC, Metallica і Aerosmith.
У сваім постынгу на сайце каманды лідэр ветэранаў паведаміў, што не можа сабе прадставіць нічога «больш абразлівага, зневажальнага і лютага, чым навіна пра тое, што музыка, у стварэнне якой ты ўкладваў сэрца і душу, выкарыстоўваецца для катаванняў».
«Калі існуюць якія-небудзь законныя магчымасці, якія могуць быць ужытыя на практыцы, мы будзем актыўна іх выкарыстаць, а любыя магчымыя грашовыя выплаты мы будзем перадаваць у дабрачынныя арганізацыі па абароне правоў чалавека, - заявіў Рэзнор. – Дзякуй богу, наша краіна пачула голас разважлівасці і мы змаглі скінуць кіраванне адміністрацыі Буша, заснаванае на ўладзе, сквапнасці і беззаконні."
NIN таксама далучацца да новай акцыі «The Stop The Music Torture», якую падтрымалі шматлікія амерыканскія музыкі. Выканаўцы і групы будуць спрабаваць прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці спыніць катавальную практыку ў турмах ЗША хвілінай маўчання на канцэртах і фэстах у 2009 годзе.
Фота: www.allmetal.com.ua