Nine Inch Nails прысвяцілі альбом амерыканскаму ўраду

Вакаліст амерыканскага гурта Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар заявіў, што на напісанне новага альбома "Year Zero" яго натхніла адміністрацыя прэзідэнта Буша. Па паведамленні Launch Radio Networks, 41-гадовы музыка як грамадзянін быў моцна абураны апошнімі дзеяннямі ўраду ЗША.

Трэнт Рэзнар заявіў, што "вырашыў напісаць пра тыя пачуцці, якія выклікаюць нахабства, з якой адміністрацыя прэзідэнта працягвае хлусіць народу, а ўрад нічога з гэтым не робіць”.

Лідэр Nine Inch Nails распавёў, што на дыске ідзе размова пра бліжэйшую будучыню, калі ў краіне будзе кіраваць адкрыта правы таталітарны ўрад, які будзе спойваць атручанай гарэлкай народ, а само будзе клапаціцца толькі пра сваё ўзбагачэнне.

Да гэтай кружэлкі Рэзнар ужо праяўляў незадавальненне ўрадам ЗША ў песні "The Hand That Feeds".

Дадам, што дыск "Year Zero", які будзе першым з двух канцэптуальных CD, з'явіцца ў продажы 17 красавіка.

Фота: www.100xr.com