Новая зброя КНДР — ненарматыўная лексіка

Галоўнай яе мэтай стала кіраўніцтва суседняй краіны на чале з прэзідэнтам Пак Кын Хэ. Паводле звестак паўднёвакарэйскай выведкі, у пачатку кастрычніка адпаведны загад атрымаў кіраўнік аддзела ЦК Працоўнай партыі Карэі Кім Ян Гон, які таксама курыруе дзейнасць выведкі КНДР. Пасля гэтага СМІ Поўначы пачалі бэсціць паўднёвакарэйцаў. Пак Кын Хэ яны называюць выключна "дыктатарам". Да таго ж выкарыстоўваюць у яе адносінах ненарматыўную лексіку.



РІА "Новости" адзначае, што пацверджання існавання падобнага загаду з афіцыйных крыніц няма і гэтая інфармацыя падлягае праверцы.



"Замест таго, каб паспрабаваць супрацоўнічаць з Сеулам, Пхеньян і яго лідар, здаецца, зрабілі выбар на карысць спробы аслабіць прэзідэнта Пак Кын Хэ і заручыцца падтрымкай апазіцыі ў надзеі на перамовы з больш падатлівай адміністрацыяй у будучыні", — прыводзіць выданне Korea Observer словы аднаго з паўднёвакарэйскіх экспертаў.
 

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ. Фота — AFP