Новую карціну пра Джэймса Бонда назвалі "Квант спакою"

Новы фільм аб прыгодах брытанскага суперагента Джэймса Бонда атрымаў назву "Квант спакою".
"Квант спакою" з'яўляецца працягам апошняй серыі "бондыяны" "Казіно Раяль".

Паводле сюжэту карціны, Бонд адпраўляецца на пошукі забойцаў Веспер — прыгажуні, якая яму здрадзіла, і высвятляе, што яе шантажавалі.

Ён сустракае Камілу (яе грае ўкраінская мадэль і актрыса Вольга Курыленка), і яна прыводзіць Бонда да Дамініка Грына — удзельніка таямнічай арганізацыі і бязлітаснага бізнэсоўца, які жадае атрымаць кантроль над вялізнымі запасамі прыродных выкапняў. У гераіні Курыленка таксама ёсць свае рахункі з Грынам. Прага помсты прывядзе Бонда ў Аўстрыю, Італію і Паўднёвую Амерыку.



Ролю агента 007 будзе граць брытанскі кінаакцёр Дэніэл Крэйг, а рэжысёрам стане Марк Форстэр, які зняў "Баль монстраў" і "Чароўную краіну". У карціне таксама занятыя Джудзі Дэнч, які выканае ролю M (боса Бонда ў MI-6), Мацье Амальрык сыграе Грына, а Джэма Атэртон — агента MI-6.




Здымкі карціны пачаліся ў гэтым месяцы. Крэйг ужо граў знакамітага разведчыка ў карціне "Казіно Раяль", якая зарабіла ў сусветным пракаце амаль 600 мільёнаў долараў.

22-я частка "бондыяны" выйдзе ў пракат 7 лістапада.

Фота: www.ural.ru