Новы 20-метровы фантан у Мінску будзе энэргаёмістым
На Камсамольскім возеры ў парку Перамогі ў Мінску з'явіцца новы фантан, паведамляе агентства "Мінск-Навіны". Адчыняць фантан 1 верасня. Максімальная вышыня 16 вертыкальных і нахільных струмянёў новага фантана з падсветкай дасягне 20 метраў. Для яго абслугоўвання на беразе Камсамольскага возера будуюць пампавальную станцыю. Гэта будзе даволі энэргаёмістае збудаванне. 24 пампавальнікі будуць спажываць каля 900 кВт.