Новы амбасадар Польшчы прыедзе ў Беларусь увосень
Новы амбасадар Польшчы прыедзе ў Беларусь увосень. Пасада амбасадара Польшчы вакантная з красавіка. Генрык Літвін пасля авіякатастрофы самалёта польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага быў прызначаны на пасаду падсакратара МЗС Польшчы замест Анджэя Крэмэра, які загінуў пад Смаленскам. Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Мінску ачоліць новы пасол, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на першага сакратара польскай амбасады Паўла Марчука.
Павел Марчук кажа: "Ужо вызначаная кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін прыезду новага пасла. Аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча яго назваць не магу".
Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітальд Юраш.