"Новы час" могуць аштрафаваць за рэкламу

Газета "Новы час" атрымала чарговае папярэджанне — гэтым разам ад Міністэрства гандлю, паведамляе Радыё Свабода. Падставай для папярэджання стала тое, што газета змясціла інфармацыю пра перадачы спадарожнікавага каналу Белсат. Міністэрства гандлю палічыла гэта рэкламай. Ужо складзены аправедны пратакол, справу перадалі ў суд. Галоўны рэдактар "Новага часу" Аляксей Кароль не пагаджаецца з такім абвінавачаннем. На яго думку, гэта не рэклама, а інфармацыя, зробленая на бясплатнай аснове. А Мінгандлю выказаў прэтэнзію наконт таго, што рэклама павінна ўтрымліваць нумар ліцэнзіі і адрас рэкламадаўцаў.
 
"Новаму часу" пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.