Новым дырэктарам Купалаўскага тэатра прызначана былая дэпутат?

Былая дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Аўдзеева атрымала пасаду дырэктара Купалаўскага тэатра, змяніўшы Мікалая Кірычэнку.
Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне “МЫ”.

Сама Наталля Аўдзеева пакуль не каментуе гэтую інфармацыю. У сваю чаргу Мікалай Кірычэнка паведаміў, што напісаў заяву аб звальненні з пасады дырэктара, застаўшыся акцёрам тэатра.

У Мінкульце заявілі, што адстаўку Кірычэнкі прынялі, і новы дырэктар зацверджаны. Наталля Аўдзеева працавала загадчыкам аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама, мастацкім кіраўніком - дырэктарам Магілёўскага абласнога тэатра лялек, намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза працаўнікоў культуры.