Нургаліеў: крымінал пагражае развіццю эканомік Расіі і Беларусі

Крымінал уяўляе рэальную пагрозу для эфектыўнага развіцця эканомік Расіі і Беларусі. Такую заяву зрабіў міністр унутраных спраў Расіі Рашыд Нургаліеў, адкрываючы паседжанне Аб'яднанай калегіі МУС дзвюх краін.
У пацверджанне сваіх слоў ён прывёў статыстыку эканамічных злачынстваў у Расіі, дзе толькі летась было зафіксавана амаль паўмільёна злачынстваў эканамічнай скіраванасці. Паводле Нургаліева, ад эфектыўнасці змагання супраць крыміналу будзе залежыць і паспяховае рашэнне задач па расійска-беларускім эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе ИТАР-ТАСС.