Някляеў і Саннікаў стварылі "перадвыбарчы дуумвірат"

Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў абвясцілі пра каардынацыю дзеянняў і супрацоўніцтва падчас прэзідэнцкай кампаніі, але ніводзін з іх не плануе здымацца на карысць другога.
Такая заява прагучала на сумеснай прэс-канферэнцыі, якую палітыкі далі ў Мінску 12 лістапада.

Прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду заключылі джэнтльмэнскае пагадненне аб сумесных дзеяннях падчас выбарчай кампаніі.

Што праўда, ніводзін з палітыкаў не збіраецца здымацца з выбарчай гонкі на карысць другога. Саннікаў і Някляеў збіраюцца каардынаваць сваю дзейнасць у такіх напрамках, як барацьба супраць фальсіфікацыі выбараў, сумесная агітацыйная кампанія ды сумесная міжнародная дзейнасць.

Фота: photo.bymedia.net