Някляева могуць не пусціць на выбары
Лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ўладзіміра Някляева могуць не дапусціць да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, адзначае інтэрнэт-выданне “Мы”. У Выбарчым кодэксе сказана, што прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа стаць беларускі грамадзянін, старэйшы за 35 год, які мае выбарчае права і стала жыве ў Беларусі не меней за дзесяць год непасрэдна перад выбарамі. У канцы 1990-ых гадоў Уладзімір Някляеў эміграваў і каля пяці год пражыў у Польшчы і Фінляндыі. То бок, заканадаўства яму не дазваляе балатавацца ў прэзідэнты. Зрэшты, у 2001 годзе такая ж праблема была і ў Зянона Пазняка. Тым не менш, Канстытуцыйны суд тады дазволіў зарэгістраваць яго ініцыятыўную групу, спаслаўшыся на “добрую волю дзяржавы”.