Нямецкага пілота Цымера чакала ўзнагарода

Пілот Гюнтэр Цымер, які 8 жніўня загінуў на аэрадроме Баравая пад Мінскам, у кастрычніку мог бы атрымаць узнагароду за адмысловыя дасягненні ў верталётным спорце, піша БелаПАН.

Яна прысуджаецца Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыяй за адмысловыя дасягненні. Загінулы нямецкі пілот 20 гадоў уваходзіў у нацыянальную каманду верталётнага спорту ФРН, удзельнічаў у 12 нацыянальных і 6 сусветных чэмпіянатах. Цымер налятаў больш за 4 тысячы 500 гадзін.

"Цымер - вельмі дасведчаны і вельмі асцярожны пілот і, як сямейны чалавек, не імкнуўся рызыкаваць. У яго ж жонка і маленькі сын Саша, якому ён з вялікім задавальненнем прысвячаў свой вольны час у родным Дынслакене", - сказаў кіраўнік Германскага клуба верталётнага спорту Конрад Гайслер.