Нямецкі эксперт — Еўрарадыё: Мяне запрасіла АБСЕ на просьбу ўраду Беларусі
Еўрарадыё адшукала нямецкага прафесара Марціна Фінке, які вывучаў справу Мікалая Аўтуховіча Эксперт, прафесар Пасаўскага ўніверсітэта з Нямеччыны Марцін Фінке вывучаў справу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які з лютага знаходзіцца за кратамі па абвінавачванню ў падпалах, а цяпер яшчэ і ў падрыхтоўцы тэракту. У Мінску Фінке быў яшчэ ў чэрвені, але пра яго таемны візіт стала вядома толькі цяпер. Прычым, эксперт, нібыта, не знайшоў ніякіх парушэнняў, пра што і напісаў у сваім дакладзе.
Каб спраўдзіць гэта, Еўрарадыё адшукала Марціна Фінке ў Нямеччыне. Па словах прафесара, у нашую краіну ён наведаўся на просьбу АБСЕ.
Марцін Фінке: “АБСЕ — гэтая арганізацыя мяне запрасіла”.
Але, як высветлілася, ініцыятыва запрашэння нямецкага эксперта паходзіла ад беларускага ураду. Таму справаздачу, якую падрыхтаваў прафесар Фінке, пасля правядзення ўсіх патрэбных праверак, АБСЕ перадала ў Мінск.
Марцін Фінке: “Я прадставіў сваё заключэнне АБСЕ і АБСЕ часткова ці цалкам перадала ураду, бо менавіта урад звярнуўся да АБСЕ, каб арганізацыя прадставіла эксперта”.
Што ж датычыцца зместу справаздачы, то, як аказалася, эксперт падпісаў абавязальніцтва не разгалошваць матэрыялы справы і на пытанне “Што вы можаце распавесьці пра яе акалічнасьці?", са смехам адказаў:
“Нічога, таму што я прыняў на сябе абавязак маўчаць”.
Адзінае, што нам удалося “выведаць” у Марціна Фінке, дык гэта тое, што ніякіх парушэнняў беларускага заканадаўства ў справе Аўтуховіча ён не знайшоў.
Марцін Фінке: “Я проста шукаў парушэнне заканадаўства, я крытыкаваў, як звычайна, беларускае заканадаўства, але ў гэтай справе не знайшоў парушэння беларускага заканадаўства”.
А пасля прафесар дадаў: “Пакуль…”.
Пра тое, што Мікалая Аўтуховіча называюць палітычным зняволеным, Марцін Фінке даведаўся толькі пасля таго, як аддаў справаздачу ў АБСЕ. Але, наколькі можна было зразумець са слоў нямецкага эксперта, ён мяркуе, што справа не з’яўляецца палітычнай. Прафессар нават пачаў адказваць на пытанне, ці лічыць ён справу палітычнай, але пасля перадумаў.
Марцін Фінке: “Не, вядома... Гэта ужо было па канкрэтнай справе”.
На заканчэнне размовы мы пацікавіліся, чаму менавіта спадара Фінке запрасілі да разгляду справы Аўтуховіча. Вось што адказаў на гэта Марцін Фінке:
“Таму што я ўжо даўно працую у сферы крымінальнага працэсу ва Ўсходняй Еўропе”.
Пасля размовы з нямецкім экспертам, засталося шмат пытанняў — матэрыялы справы застаюцца пад сакрэтам, навошта беларускі ўрад запрасіў спадара Фінке, навошта было патрэбна вонкавае разбіральніцтва справы. Таму Еўрарадыё звярнулася да вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра прычыны запрашэння нямецкага эксперта ён сказаў наступнае.
Алесь Бяляцкі: “Я перакананы, што беларускі ўрад рабіў гэта дзеля таго, каб паказаць, што расследаванне справы Аўтуховіча мае аб’ектыўны характар і ў ім няма ніякай палітычнай падаплёкі”.
Пра перспектывы выкарыстання даклада Марціна Фінке па справе Аўтуховіча праваабаронца таксама выказваецца з вялікай доляй скептыцызму.
Алесь Бяляцкі: “Чыста ў прапагандысцкіх мэтах гэты даклад будзе выкарыстаны, адназначна. Але ў мэтах судовага разбіральніцтва, хутчэй за ўсё, што ніяк".
Глядзі таксама: Справу Аўтуховіча таемна вывучаў нямецкі эксперт, запрошаны ўладамі
Фота — nn.by