Озі Озбарн збіраецца на пенсію
Паводле паведамлення New Musical Express сусветнавядомы рок выканаўца Озі Осбарн на днях намякнуў, што сёлеташні Ozzfest, старт якога запланаваны на 12 ліпеня ў Сіэтле, можа стаць апошнім фэстывалям з яго ўдзелам. 58-гадовы музыка прызнаўся, што ў яго ўзросце ўжо цяжка гастраляваць, і
ён ня ведае, на якую колькасць тураў у яго засталося моцы. «Можа быць і
такое, што Ozzfest стане апошнім”. Маўляў, “гастроль – гэта ж чортава
колькасць адказнасці”. Озі растлумачыў, што ён “можа захварэць, можа
проста знікнуць голас, ці здарыцца яшчэ нейкая хрэнь, і гэта выклікае
выключнае вар’яцтва публікі”.
Дадам, што ў мінулым годзе Озбарн удзельнічаў толькі ў палове канцэртаў Ozzfest'у, а сёлета ён заяўлены ў якасці хэдлайнера кожнага шоў. Відаць, такім складаным для сябе графікам музыка вырашыў развітацца з гастрольнай кар’ерай.
Нагадаю, што Ozzfest 2007 будзе праходзіць з 12 ліпеня па 30 жніўня, у межах фэстывалю адбудзецца больш за 20 канцэртаў з удзелам розных хэві-мэтал гуртоў.
Фота: www.worth1000.com