Па амністыі на волю выйшаў спявак Віктар Каліна

На волю па амністыі выйшаў 41-гадовы спявак Віктар Каліна, асуджаны за махлярства да пяці з паловай гадоў турэмнага зняволення.  Каліна адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі. За тыдзень да яго вызвалення была вызваленая і жонка Віктара Каліны, якая была асуджаная на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі.

БелаПАН нагадвае, што ў чэрвені 2007-га Першамайскі суд Мінска прызнаў Віктара і Святлану Каліна вінаватымі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры — яны атрымалі страхоўку за нібыта скрадзены аўтамабіль. У судзе сваю віну спявак прызнаў толькі часткова, а яго жонка не прызнала сваю віну цалкам.