Па брэсцкай вуліцы ехаў тралейбус без кіроўцы, пацярпелі шэсць машын

Шэсць машын пратараніў тралейбус у Брэсце. Як паведамляе тэлеканал СТВ, калі кіроўца далучаў да дратоў штангі, тралейбус нечакана зрушыўся з месца і паехаў. Дагнаць яго яму няўдалося.  Спачатку тралейбус пратараніў тры легкавіка, пасля смеццявоз, тралейбус і газель. Спыніць машыну здолеў толькі аўтобус, які стаяў на супрацьлеглым баку вуліцы. На шчасце, чалавечых ахвяраў няма.