Па справе аб масавых беспарадках пачалі выстаўляць абвінавачванні
Следчыя следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУЎС Мінгарвыканкаму пачалі выстаўляць абвінавачванні па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Падазраваных па крымінальнай справе, распачатай паводле чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), пакуль 26 чалавек.
Як паведамілі БелаПАН у сталічнай міліцыі, абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства будуць выстаўленыя ў першую чаргу тым, хто быў затрыманы ў ноч з 19 на 20 снежня ў часе і пасля несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасці.
Інфармацыя пра тое, якой колькасці падазраваных сёння будзе выстаўленае абвінавачванне, з'явіцца раніцай 30 снежня.
Пры гэтым у ГУЎС адзначылі, што можа быць перазатрыманая частка тых грамадзянаў, хто 29 снежня выйшаў на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі апазіцыі. Яны могуць стаць падазраванымі, а затым і абвінавачванымі па справе аб масавых беспарадках.