Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні
4 траўня ў Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Згодна з Правіламі прыёму ў вышэйшыя вучэбныя ўстановы, рэгістрацыя працягнецца да 1 чэрвеня. Абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні не больш як па трох прадметах: па беларускай або рускай мове (на выбар) і па двух прадметах у адпаведнасці з профілем (кірункам) спецыяльнасці.
Як паведамляе БелаПАН, сёлета цэнтралізаванае тэставанне адбудзецца пазней, чым у мінулыя гады — гэта звязана з павелічэннем навучальнага года ў школах. Так, першае выпрабаванне — тэст па беларускай мове — пройдзе 15 чэрвеня. Завершыцца цэнтралізаванае тэставанне 1 ліпеня тэстам па хіміі.