Пачаўся продаж квіткоў на футбольны матч Беларусь – Ізраіль

У касах мінскага стадыёна "Дынама" пачаўся продаж квіткоў на таварыскі матч нацыянальных зборных Беларусі і Ізраіля па футболе. Гульня пачнецца 22 жніўня ў 21.00. Кошты на квіткі гэтым разам даволі дэмакратычныя: ад 2000 да 10000 рублёў.

Так што паглядзець на першую гульню зборнай Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам Бернда Штанге па кішэні кожнаму.

Дарэчы, прыход новага трэнера падвысіць рэйтынг беларускай зборнай па футболе. Такога меркавання прытрымліваецца старшыня Беларускай федэрацыі футбола і, па сумяшчальніцтве, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Генадзь Нявыглас.

Чыноўнік назваў прыход трэнера Бернда Штанге знакавай падзеяй. Ён таксама выказаў упэўненасць, што новы трэнер дадасць у падрыхтоўку каманды еўрапейскія методыкі гульні, пасля чаго рэйтынг зборнай павялічыцца.

Аднак усё будзе залежаць аб саміх гульцоў, дадаў Нявыглас.

"Прессбол", "БелТА"