Пачына і Пфайфер аб'яднаюцца для здымкаў фільма пра бейсбол

Кампанія Miramax працуе над карцінай пра жыццё трэнера бейсбольнай каманды Los Angeles Dodgers Томі Ласорды, паведамляе Variety. Цікавасць да ролі Ласорды выявіў Аль Пачына, а на ролю яго жонкі вырашыла паспрабавацца Мішэль Пфайфер.

Ласорда працуе з Los Angeles Dodgers ужо 59 гадоў, а у 2007 годзе Ласорда і яго жонка адсвяткавалі 57-я ўгодкі сумеснага жыцця. Ён прызнаны адным з лепшых трэнераў па бейсболе ў ЗША.

Раней Пачына і Пфайфер ужо здымаліся разам у карціне Гэры Маршала "Фрэнкі і Джоні". Стужка, у якой распавядалася пра каханне былога зняволенага і афіцыянткі, выйшла на экраны ў 1991 годзе.

Фота: www.kinofilms.com.ua