Пацярпелы пры выбуху цягніка беларус — у лякарні ў Цвярской вобласці
Грамадзянін Беларусі, пацярпелы пры выбуху цягніка "Неўскі экспрэс", шпіталізаваны ў адну з лякарняў Цвярской вобласці. "Па пацверджанай МНС Расіі інфармацыі, у выніку катастрофы "Неўскага экспрэса" пацярпеў адзін грамадзянін Беларусі 1977 года нараджэння. Па інфармацыі лекараў, яго жыцця і здароўю пагрозы няма. Пацярпелы знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасьці", — пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Расіі Віталь Сліўка.
Консульскі аддзел пасольства апавясціў сваякоў пацярпелага пра здарэнне.
Нагадаем, што падрыў "Неўскага экспрэса" адбыўся познім вечарам 27 лістапада на мяжы Цвярской і Наўгародскай абласцей. У выніку крушэння загінулі 26 чалавек і каля 100 пацярпелі.