Пацярпелым ад аварыі ў Пінску прадпрыемства выплаціць па 3 тысячы долараў?

Выплаты пацярпелым ужо пачаліся. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла камерцыйны дырэктар "Пінскдрэва": Камерцыйны дырэктар: "Гэтыя выплаты ўжо зробленыя, па-першае. Выплаты абавязковыя, і пахаванне будзе за кошт прадпрыемства, падтрымка будзе. Напэўна, няма такога прадпрыемства, якое б гэта не зрабіла".

Дапамогу прызначаў фінансавы дырэктар, таму пакуль не вядома, якія сумы будуць выплачаныя. Паводле непацверджанай інфармацыі, яны могуць скласці каля 3 тысяч долараў. Уся падрабязная інфармацыя павінна з'явіцца на сайце "Пінскдрэва", паведамілі Еўрарадыё на прадпрыемстве.