Пацярпелыя з Пінску застаюцца ў лякарнях у цяжкім стане
Шэсць чалавек ляжаць у лякарнях Брэста і Мінску. Тры чалавекі знаходзяцца ў апёкавым цэнтры ў Мінску пры лякарні хуткай дапамогі. Як паведамілі Еўрарадыё ў лякарні, іх стан – "сярэдняй цяжкасці".
Супрацоўніца лякарні: "Стан сярэдняй цяжкасці, дадаткова нічога не магу сказаць".
У Брэсце лекары замагаюцца за жыццё яшчэ траіх. Усе ляжаць у рэанімацыйным аддзяленні абласной лякарні. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык.
Гарасімчык: "На раніцу было тры чалавекі. Пакуль іх стан застаецца цяжкім".
Нагадаем, трагедыя на "Пінскдрэве" ужо забрала жыцці 14 чалавек.