Пацыенты самай вялікай псіхлякарні Кеніі ўчынілі масавыя ўцёкі
З дзяржаўнай лякарні Mathari Mental Hospital уцяклі 40 чалавек.
Праваахоўныя органы абвясцілі псіхічна хворых у вышук. Прадстаўнікі паліцыі падкрэсліваюць, што некаторыя з уцекачоў з'яўляюцца буйнымі, перадае ВВС.
Прадстаўнікі ўлады таксама адзначаюць, што знаходжанне ў псіхлякарні з'яўляецца законнай формай утрымання пад вартай, таму ўцёкі незаконныя. Па звестках кенійскай газеты The Standard, пацыенты збеглі з клінікі пасля скаргаў на неэфектыўнасць медпрэпаратаў, якія выкарыстоўваліся пры іх лячэнні. Праваабаронцы, дарэчы, неаднаразова звярталі ўвагу на парушэнне правоў чалавека ў гэтай лякарні.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 12 траўня. Паліцыя кажа, што пацыенты спярша зладзілі акцыю пратэсту, а потым прарваліся праз ахову. Агулам з клінікі спрабавалі ўцячы 75 пацыентаў. Амаль 35 чалавек, якія не паспелі выбрацца з будынка, былі арыштаваныя.
Фота — anothercity.livejournal.com