Пад Бабруйскам згубіўся ўдзельнік спартыўнага арыентавання

Як інфармуе прэс-служба МНС, спаборніцтвы праводзіліся цэнтрам юных турыстаў "Вандроўнік". На пошукі зніклага 15-гадовага навучэнца Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжу былі пасланыя 17 міліцыянтаў і выратавальнікаў ды тры адзінкі тэхнікі. Праз гадзіну ў лесе хлопца адшукалі.

Фота — bymedia.net