Пад Баранавічамі знойдзеная 21 граната Ф-1
На полі паміж вёскамі Лаўрынавічы і Гірава Баранавіцкага раёна знойдзеная 21 граната Ф-1. Яны ляжалі там з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Літоўчык паведаміў, што знаходка была неадкладна ліквідаваная: “Адразу на месца выехала група размініравання. Небяспечную знаходку сапёры вывезлі на падрыўную пляцоўку побач з вёскай Альсевічы і знішчылі”.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы