Пад Калінкавічамі кіроўца-бяспраўніца наехала на раварыста
Пацярпелы ў момант здарэння ляжаў на праезнай частцы.
Увечары 9 студзеня ў Калінкавіцкім раёне жанчына-кіроўца аўтамабіля “Фіят”, якая не мела правоў, здзейсніла наезд на раварыста. Мужчына 1967 году нараджэння ляжаў на сярэдзіне праезнай частці.
У выніку здарэння ён атрымаў адкрыты пералом сцягна і быў шпіталізаваны ў раённую лякарню.
Міліцыя высвятляе абставіны ДТЗ, а таксама прычыну, па якой раварыст апынуўся ляжаць на дарозе, паведамляе БелаПАН.