Пад Камянцом на месцы гібелі польскіх пілотаў установяць памятны знак

Памятны знак сёння будзе ўстаноўлены на месцы гібелі экіпажу верталёта Падляскага аддзела памежнай варты Польшчы ў Камянецкім раёне.  Цырымонія пройдзе на ўчастку заставы "Токары" ў раёне населенага пункта Лумна. У ёй прымуць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі памежных ведамстваў, органаў улады Беларусі і Польшчы, родныя і блізкія загінулых пілотаў, паведамляе Першы тэлеканал.

Нагадаем, трагедыя адбылася 31 кастрычніка мінулага года. Польскі верталёт падчас планавага аблёту мяжы ўпаў на беларускай тэрыторыі. Абломкі паветранага судна і целы трох польскіх вайскоўцаў былі знойдзены на памежнай паласе. Паводле заключэння двухбаковай міжведамаснай камісіі, авіякатастрофа адбылася па тэхнічных прычынах.