Пад Лагойскам гарэла ферма, выратавалі 190 кароў

Там раптоўна загарэўся дах малочна-таварнай фермы. Плошча ўзгарання склала 200 квадратных метраў. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, не толькі патушылі агонь, але і дапамаглі вывесці з будынка кароў.



Як паведамляе прэс-служба МНС, пацярпеў толькі 48-гадовы вартаўнік, у якога апёкі каля 10% цела. Яго шпіталізавалі ў лагойскую бальніцу.



Фота — mchs.gov.by