Пад Магілёвам знойдзена гандлёва-рамеснае пасяленне эпохі вікінгаў
Пра гэта паведаміў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.
Паводле яго слоў, археалагічны ансамбль плошчай некалькі гектараў уключае селішча (рэшткі старажытнага неўмацаванага пасялення) і гарадзішча (рэшткі старажытнага ўмацаванага пасялення або горада) з "магутным культурным слоем" другой паловы X — XI стагоддзяў, а таксама курганны ансамбль.
Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны абследавала комплексная археалагічная экспедыцыя студэнтаў ВНУ. Даследаванне 13 курганаў паказала, што ансамбль датуецца канцом X — XI стагоддзямі. Ён з'яўляецца першым дружынным могільнікам гэтага перыяду, выяўленым і зафіксаваным у рэгіёне Верхняга Падняпроўя.
БелаПАН