Пад Масквой загінулі будаўнікі з Ганцавіцкага раёна

Двое жыхароў Ганцавіцкага раёна ва ўзросце 23 і 24 гадоў загінулі ў Падмаскоўі. Яны ў чарговы раз паехалі ў Расію на заробкі, дзе працавалі ўжо на працягу некалькіх гадоў на будоўлях.  Увечары пасля працы хлопцы вырашылі пакупацца ў возеры. Калі адзін з іх стаў тануць, другі кінуўся яго ратаваць, але дапамагчы не змог. У выніку загінулі абодва.

Амаль двое сутак іх сябры чакалі каля возера прыезду вадалазаў, якія дасталі целы. Днямі ў вёсцы Хатынічы на Ганцаўшчыне адбылося пахаванне.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Ганцавічы