Пад Мінскам адбылася бойка з выкарыстаннем газонакасілкі
У выніку сын сур'ёзна параніў свайго бацьку.
Жыхара вёскі Сёмкаў Гарадок, 1951 года нараджэння, шпіталізавалі ў адну з бальніц сталіцы. У яго часткова ампутаваныя два пальцы правай рукі, рэзаныя раны па ўсім целе, у тым ліку і на галаве.
Як паведамляе БЕЛТА, 29-гадовы сын, які раней быў асуджаны за хуліганства, нанёс цялесныя пашкоджанні бацьку бензінавай газонакасілкай. Следчы камітэт праводзіць праверку.