Пад Мінскам двое сутак шукалі 15-гадовую дзяўчыну
Двое сутак валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл" шукалі пад Мінскам непаўналетнюю Юлію Андрыенка. 15-гадовая дзяўчына ў другой палове дня 16 кастрычніка сышла з санаторыя "Пралеска" ў вёсцы Ракаў Мінскай вобласці.
У другой палове дня 18 кастрычніка валанцёры паведамілі, што дзяўчына знайшлася.