Пад Паставамі злавілі нелегальнага парапланерыста

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу Мінабароны, міліцыянты затрымалі мужчыну, які здзейсніў палёт на незарэгістраваным параплане. Ім апынуўся Іван Усціновіч, які не меў адпаведнага дазволу на палёты. Яго параплан быў незарэгістраваны.



Расследаваннем справы займаецца Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.



Нагадаем, што пад Мінскам летась супраць парапланерыстаў у неба ўзнялі баявы Мі-8.  Асаблівую актыўнасць супрацьпаветраная абарона выказвае пасля леташняга "цацачнага дэсанту".



Фота — kartinki24.ru