Пад Пецярбургам абрабавалі аўтобус з пасажырамі з Беларусі

Аўтобус з пасажырамі з Беларусі абрабавалі ў Ленінградскай вобласці Расіі. Здарэнне адбылося ў ноч з 8 на 9 ліпеня.  Аўтобус быў прыпаркаваны на ноч на стаянцы, якая ахоўвалася. Аднак сёння раніцай кіроўца пабачыў, што дзверы аўтобуса адчыненыя, а з салона зніклі рэчы пасажыраў. Вартаўнік стаянкі быў знойдзены з цяжкімі траўмамі, быў збіты і яго памочнік.

Цяпер праводзіцца расследаванне, паведамляе "Народная воля".