Пад Пінскам легкавік “даў нырца” ў раку (фота)

Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, здарэнне адбылося на паромнай пераправе каля вёскі Дубае. Кіроўца аўтамабіля “Опель-Амега” не ўпэўніўся, што паром стаіць на месцы, і з’ехаў з прыстані ў раку Піна.



Няўдалы кіроўца і тры яго пасажыры здолелі самі выбрацца з легкавіка і ўцяклі з месца здарэння.



Праз нейкі час мінакі паведамілі пра выпадак пінскім выратавальнікам. Тыя выцягнулі “Опель” з ракі і аднавілі пераправу.



Фота — mchs.gov.by