Пад Ушачамі экскаватар зваліўся на Suzuki Alto (фота)
Здарэнне адбылося ў панядзелак на аўтадарозе Сянно — Бешанковічы — Ушачы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, падчас перавозкі на аўтамабілі МАЗ экскаватар зваліўся з трала на легкавік. Кіроўца-дзяўчына аказалася заблакаваная ў салоне, адтуль яе вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструмента выратавальнікі. Пацярпелую са шматлікімі пераломамі шпіталізавалі.





Фота — mchs.gov.by