Пад Віцебскам загінуў хлопчык, яго засыпала ў пясчаным кар'еры

Трое дзяцей гулялі ў кар'еры, глыбінёй 15 метраў. Раптоўна абрынуўся пясок на плошчы каля 100 квадратных метраў. 10-гадовага хлопчыка засыпала, яго сябрукі не пацярпелі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі адкапалі дзіця і перадалі яго медыкам. Аднак выратаваць хлопчыка не ўдалося, ён памёр.



Фота — МНС