Пад выглядам гурта Міхаіла Круга ў Беларусі выступалі іншыя артысты

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Брэсцкай вобласці, які арганізаваў выступ беларускага калектыву пад выглядам расійскага гурта "Попутчик" Міхаіла Круга.
Пра гэта стала вядома, калі ў міліцыю звярнуўся дырэктар расійскіх музыкаў. Аператыўнікі высветлілі, што насамрэч па краіне гастралюе беларускі спявак і кампазітар Андрэй Морган. Міліцыянты далі правесці канцэрты ў Наваградку і Смаргоні.

Высветлілася, што сам Морган пра “рэкламны” ход арганізатара тура нічога не ведаў.

Цяпер за распаўсюджванне загадзя ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

“Інтэрфакс”