Пад Жлобінам загінулі тры сяброўкі — узарваўся газавы балон (фота)

Там загарэўся драўляны шматкватэрны дом. Паводле слоў сведак, прычынай пажару стаў выбух газавага балона. У агні загінулі тры жанчыны. Высветлілася, што 48-гадовая гаспадыня кватэры запрасіла ў госці дваіх сябровак, каб адзначыць жаніцьбу сына. Выратавальнікі кажуць, што прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыстасаванняў.

Праводзіцца расследаванне абставінаў здарэння.



Фота — mchs.gov.by