Пад Жыткавічамі МАЗ з друзам зваліўся з моста (фота)

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца грузавіка ехаў па аўтамабільным мосце праз Прыпяць (па правай яго частцы, якая была на рамонце) і не саўладаў з кіраваннем. У выніку, МАЗ з прычэпам прабіў металічныя адбойнік і агароджу ды зваліўся ўніз.

Як інфармуе прэс-служба МНС, з кабіны кіроўцу дасталі выратавальнікі, 52-гадовага мужчыну перадалі медыкам, у яго шматлікія траўмы.



Фота — mchs.gov.by