Падаражэла навучанне ў БДУ
Кошт навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў наступным навучальным году павялічыцца. Аб гэтым паведаміў 27 чэрвеня падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі рэктар БДУ Васіль Стражаў.
Ён адзначыў, што кошт устанаўліваецца зыходзячы з адпаведнага ўказу кіраўніка дзяржавы. "Кошт мяняецца кожны год па адной простай прычыне — улічваецца інфляцыя. Міністэрства эканомікі дае прагнозныя паказчыкі на інфляцыю. Да прыкладу, калі інфляцыя плануецца 8%, то гавораць, што мы можам падвысіць плату за навучанне на 6%", — сказаў В.Стражаў.
Аднак, па яго словах, "платнае навучанне ў вну і, у прыватнасці, у БДУ у поўным сэнсе гэтага слова адсутнічае". "У мінулым навучальным годзе дзяржава для навучання аднаго студэнта ў БДУ затрачвала 2 тысячы 750 долараў. У нас студэнт, які навучаецца на платным, у сярэднім плаціць 1 тысячу 350 долараў. Атрымліваецца, што гэта толькі часткова платна", — заявіў рэктар.
Хартыя-97