Падчас палявання ў Горацкім раёне паляўнічы падстрэліў егера

Падчас палявання ў Горацкім раёне паляўнічы параніў егера. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Інцыдэнт здарыўся ў Зубровіцкім лясніцтве недалёка ад вёскі Кукшынава. 30-гадовы жыхар Віцебска па неасцярожнасці стрэліў з карабіна калібра 7,62 мм, прычыніўшы скразное раненне 52-гадоваму егеру. Мужчына застаўся жывы і цяпер знаходзіцца ў лякарні.

“Інтэрфакс”